які ўвесь сусьвет зрабіў пустыняю, а гарады ягоныя руйнаваў, які палонных сваіх не адпускаў дадому?”
АБАКУМА 1:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Страшны і грозны ён; ад яго самога выходзіць суд ягоны і годнасьць ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Страшны і грозны ён; ад яго самога паходзіць суд ягоны і ўлада ягоная. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жудасны і страшны ён; ад яго самога паходзіць яго суд і яго ўлада. |
які ўвесь сусьвет зрабіў пустыняю, а гарады ягоныя руйнаваў, які палонных сваіх не адпускаў дадому?”
якая пасылае паслоў праз мора ў лайбах з трысьнёгу па абліччы вады, [кажучы]: «Ідзіце, пасланцы шпаркія, да народу высокага і бліскучага, да народу страшнага здаўна і цяпер, да народу дужага, які топча [ўсіх], зямлю якога перацінаюць рэкі».
У той час прынясе дар для ГОСПАДА Магуцьцяў народ высокі і бліскучы, народ страшны здаўна і цяпер, народ дужы, які топча [ўсё], зямлю якога перацінаюць рэкі, [прынясе] на месца ГОСПАДА Магуцьцяў, на гару Сыён.
А цяпер паслухай гэта, прыгажуня, якая жывеш у бясьпецы, якая кажаш у сэрцы сваім: «[Толькі] я, і акрамя мяне [няма] нікога, не застануся ўдавой і не зазнаю сіроцтва!»
Ты, валадару, глядзеў, і вось, адзін балван вялікі, балван вялізарны, і бляск ягоны надзвычайны. Ён стаяў перад табою, і выгляд ягоны [быў] страшны.
Гэта горад вясёлы, які жыве бясьпечна, які кажа ў сэрцы сваім: «Я, і няма больш [нікога]». Вось, ён стаў пусткаю, логвішчам для зьвяроў! Кожны, хто праходзіць каля яго, сьвісьне і махне рукою сваёй.
Ты сам падыйдзі і выслухай усё, што скажа ГОСПАД, Бог наш, і ты перакажаш нам усё, што скажа табе ГОСПАД, Бог наш, і мы выслухаем, і зробім [гэта]”.