І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў».
АЎДЗЕЯ 1:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ўздымешся, як арол, і калі між зоркамі зробіш гняздо сваё, адтуль Я скіну цябе, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але хоць бы ты, як арол, падняўся высока і сярод зорак зладзіў гняздо тваё, дык і адтуль Я скіну цябе, кажа Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі б ты падняўся, як арол, і калі б між зорак зрабіў сабе гняздо, дык і адтуль спіхнуў бы Я цябе», — кажа Госпад». |
І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў».
Падманула цябе фанабэрыя твая і пыхлівасьць сэрца твайго, цябе, які жывеш у пячорах скальных і трымаешся ўзгоркаў высокіх. Бо хоць ты высока зьвіў гняздо сабе, як арол, Я і адтуль скіну цябе, кажа ГОСПАД.
Калі нават да неба падымецца Бабілон, і на вышынях умацуе сілу сваю, ад Мяне прыйдуць да яго нішчыцелі, кажа ГОСПАД.
Нават калі яны закапаюцца ў апраметную, адтуль рука Мая возьме іх. Нават калі яны ўзьлезуць у неба, адтуль Я скіну іх.
Гора таму, хто здабывае прыбытак бязбожны для дому свайго, каб зьвіць на вышыні гняздо сваё, каб захаваць сябе ад рукі ліхога.