I адказалі сыны Якуба Сыхему і Гамору, бацьку ягонаму, падступна, і гаварылі так, бо ён зганьбіў Дзіну, сястру іхнюю.
ІСУСА 9:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) абдумалі хітрасьць, і пайшлі, і ўзялі з сабою ў дарогу харчы, і ўсклалі старыя мяхі на аслоў і пустыя мяхі на віно, падзёртыя і палатаныя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) пайшлі на хітрасьць: запасьліся хлебам на дарогу і паклалі старыя мяхі на аслоў сваіх і старыя, падраныя і залатаныя мяхі віна; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і абдумаўшы хітрасць, узялі з сабою харчы, усклаўшы старыя мяхі на аслоў і старыя бурдзюкі для віна, падзёртыя і палатаныя, |
I адказалі сыны Якуба Сыхему і Гамору, бацьку ягонаму, падступна, і гаварылі так, бо ён зганьбіў Дзіну, сястру іхнюю.
Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.
Не ўліваюць новага віна ў старыя мяхі, бо рвуцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца адно і другое».
І ніхто не ўлівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно прарве мяхі, і віно выцячэ, і мяхі прападуць; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі».
І пахваліў пан аканома няправеднага, што мудра ўчыніў; бо сыны веку гэтага мудрэйшыя за сыноў сьвятла ў пакаленьні сваім.
Вось хлеб наш. Калі мы выходзілі з дамоў нашых, каб ісьці да вас, узялі мы яго цёплым; цяпер жа зрабіўся ён сухі і паламаны.
Мяхі новыя мы налілі віном, а цяпер яны парваліся; адзеньне, у якое апранутыя, і сандалы, якія маем на нагах, дзеля далёкай дарогі падзёрліся, ледзь трымаюцца».
і на нагах мелі падзёрты абутак, і апрануліся ў старое адзеньне, і ўвесь іхні хлеб падарожны быў сухі і паламаны.