І сьвятары і лявіты, якія [былі] ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля, зьбіраліся да яго з усіх межаў сваіх;
ІСУСА 22:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі думаеце, што зямля ўласнасьці вашай нячыстая, перайдзіце ў зямлю ўласнасьці ГОСПАДА, дзе Сяліба ГОСПАДА, і жывіце ў нас. Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА, і нас не бунтуйце, пабудаваўшы ахвярнік акрамя ахвярніка ГОСПАДА, Бога нашага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ж зямля вашага валоданьня здаецца вам нячыстаю, дык перайдзеце ў зямлю валоданьня Гасподняга, вазьмеце надзел сярод нас, але не паўставайце супроць Госпада, і супроць нас не паўставайце, спаруджаючы сабе ахвярнік, акрамя ахвярніка Госпада Бога нашага; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі вы думаеце, што зямля вашага ўладання з’яўляецца нячыстай, перайдзіце ў зямлю ўладання Госпадава, дзе прабывае Госпад, і абжывіцеся ў нас; толькі не бунтуйце супраць Госпада і не прымушайце нас бунтаваць, будуючы ахвярнік, акрамя ахвярніка Госпада, Бога нашага. |
І сьвятары і лявіты, якія [былі] ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля, зьбіраліся да яго з усіх межаў сваіх;
Ты завядзеш іх і пасадзіш іх на гары спадчыны Тваёй, на месцы, якое Ты, ГОСПАДЗЕ, учыніў на жытло, сьвятыню, Госпадзе, якую ўгрунтавалі рукі Твае.
Але князь валадарства Пэрсаў стаяў супраць мяне дваццаць адзін дзень; і вось Міхаэль, адзін з першых князёў, прыйшоў дапамагчы мне, і я заставаўся там пры валадарах Пэрсаў.
Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Жонка твая будзе распусьнічаць у горадзе, а сыны твае і дочкі твае ўпадуць ад мяча, і зямля твая будзе падзелена шнурам [меральным], і ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль паланеньнем пойдзе ў палон з зямлі сваёй”».
І сабралася ўся грамада сыноў Ізраіля ў Шыло, і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая.
І пачулі сыны Ізраіля, што сыны Рубэна, сыны Гада і палова калена Манасы пабудавалі ахвярнік каля Ярдану ў зямлі Ханаан на беразе сыноў Ізраіля.