І сказаў Егошуа: «Закрыйце ўваход у пячору вялікімі камянямі і пастаўце людзей, каб іх пільнавалі.
ІСУСА 10:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Егошуа: «Адкрыйце ўваход у пячору і прывядзіце да мяне пяць валадароў з пячоры». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Ісус сказаў: адчынеце вусьце пячоры і выведзіце да мяне зь пячоры пяці цароў тых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ешуа загадаў, кажучы: «Адкрыйце ўваход у пячору і прывядзіце да мяне пяцярых цароў, якія ў ёй хаваюцца». |
І сказаў Егошуа: «Закрыйце ўваход у пячору вялікімі камянямі і пастаўце людзей, каб іх пільнавалі.
І ўсё войска вярнулася да Егошуа ў Македу ў табар, жывыя і здаровыя, і ніхто не адважыўся нават языком варухнуць супраць сыноў Ізраіля.
І зрабілі так, і прывялі да яго пяць валадароў з пячоры: валадара Ерусаліму, валадара Хеўрону, валадара Ярмуту, валадара Ляхішу і валадара Эглёну.
І сказаў Самуэль: «Прывядзіце да мяне Агага, валадара Амалекскага». І падыйшоў да яго Агаг, дрыжучы, і сказаў Агаг: «Сапраўды, адступіла [ад мяне] горыч сьмерці».